Зірніце, якія класныя рэкламныя праекты «Наша Ніва» зрабіла за 2018 год.

Як змяніўся беларускі пейзаж за 150 гадоў: аднаўляем мясціны Напалеона Орды пры дапамозе 4G

Наш першы інтэрактыўны лонгрыд мы зрабілі разам з МТС: праехаліся па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю нашага славутага земляка, і паказалі, як выглядаюць сёння Ордавы пейзажы.

«Наша Ніва» ці не першая сярод беларускіх медыя выкарыстала такі фармат для натыўнай рэкламы, што і справакавала выбуховы эфект. За першыя суткі наш праект адкрылі больш за 40 тысяч разоў, а агульная колькасць праглядаў пераваліла за 63 тысячы. 

Навучы бабулю і дзядулю рабіць сэлфі

Фота Волі Афіцэравай.

Фота Волі Афіцэравай.

У сакавіку мы далі старт конкурсу з розыгрышам двух новых смартфонаў Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+.

Для гэтага трэба было навучыць сваіх бабуль ці дзядуль рабіць сэлфі, а потым апублікаваць гэтае фота ў сацыяльных сетках. Пасля прафесійнае журы абрала тры здымкі-фіналісты, а найлепшае з іх вызначылі чытачы НН праз анлайн-галасаванне.

Так перамагла Марыя Азбука з вёскі Муравейніца, што на Гомельшчыне.

Марыя Азбука з новым смартфонам. Фота Волі Афіцэравай.

Марыя Азбука з новым смартфонам. Фота Волі Афіцэравай.

Дадамо, што пакуль доўжыўся конкурс, мы перыядычна ездзілі ў госці да некаторых удзельнікаў і пісалі гісторыі іх сем'яў.

Аўстрыйскі стандарт

Віктар Марціновіч у Вене. Фота Сяргея Гудзіліна.

Віктар Марціновіч у Вене. Фота Сяргея Гудзіліна.

Найбольш маштабны і рызыкоўны праект мінулага года. Дзякуючы Пріорбанку, што ўваходзіць у аўстрыйскую групу Raiffeisen Bank International, мы адправілі ў Вену фатографа Сяргея Гудзіліна і пісьменніка Віктара Марціновіча, які працаваў у гэтым горадзе і добра яго ведае.

У выніку выйшлі тры рознапланавыя лонгрыды:

Менавіта ў межах нашага праекта Віктар упершыню прэзентаваў урывак новага рамана «Ноч».

Беларускія гераіні

Разам з Samsung Galaxy S9|S9+ мы расказалі гісторыі жыцця дванаццаці жанчын, якія ўвайшлі ў беларускую гісторыю: бунтаркі, мастачкі, паэткі. Сведкі даўно мінулых дзён і нашы сучасніцы.

Мы расказалі пра іх лёсы, згадалі выклікі, што паўставалі на іх жыццёвым шляху.

Адна з «Беларускіх гераінь» — Зінаіда Бандарэнка. Фота Волі Афіцэравай.

Адна з «Беларускіх гераінь» — Зінаіда Бандарэнка. Фота Волі Афіцэравай.

Апошнія беларускія паромы

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

У 2017-м разам з Volkswagen мы расказалі пра беларускія брукаванкі. Праз год мы зрабілі яшчэ адзін сумесны спецпраект — апошнія паромы, што працягваюць хадзіць па беларускіх рэках.

Летам мы праехаліся ўздоўж Прыпяці па Палессі, у пачатку восені — уздоўж Дняпра і яго прытокаў, а ў снежні праект скончыўся падарожжам па поўначы Беларусі ўздоўж Заходняй Дзвіны.

Галоўныя мецэнаты Беларусі. Хто і як вяртае нацыянальныя скарбы

«Наша Ніва» пры падтрымцы Белгазпрамбанка прасачыла гісторыю беларускага мецэнацтва і фундатараў культуры. Нам было цікава распавесці пра тых, хто ўкладаў рэсурсы ў культурныя здабыткі, творы мастацтва, архітэктуру, ідэі і ўсё тое, што стварала наш культурны ландшафт ад часоў ВКЛ да Рэспублікі Беларусь.

Мы папрасілі старшыню праўлення Белгазпрамбанка Віктара Бабарыку, прадстаўніка інстытуцыі, якая найбольш шчодра падтрымлівае беларускую культуру, стаць правадніком у свеце заможных беларусаў — мецэнатаў.

Машына часу

«Яны прыйшлі на гэтую зямлю тысячу трыста год таму. Далі імёны рэкам і пушчам, далі імёны паселішчам, з якіх выраслі нашы гарады, далі аснову нашай мове. Яны пакінулі нам — нас, у нашых жылах бруіць іх кроў. Пакінулі свае гарадзішчы на азёрных выспах, свае некропалі ў лясах, свае свяцілішчы і сваіх багоў, да якіх мы апелюем штодня, самі пра тое не здагадваючыся».

У праекце «Машына часу» мы шукалі сляды крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў у сённяшняй Беларусі. А дапамагаў нам «Ford у Беларусі».

Сучасны беларускі дызайн

Усё тое, што нас атачае, так ці інакш з’яўляецца прадуктам дызайну. Шыльды, білборды, крой адзення, планіроўка кватэры… Мы сутыкаемся з гэтым кожны дзень і часам нават не ўяўляем, як шмат працы стаіць за кожнай рэччу.

У гэтым праекце разам з нямецкім брэндам прафесійных прылад для пісьма rOtring мы знаёмімся бліжэй з тымі, хто задае тэндэнцыі ў дызайне: ад лагатыпаў да ўпакоўкі. 

Дарэчы, праект працягваецца. Чакайце новых частак!

Падарожжы з «Каронай»

Разам з сеткай гіпермаркетаў «Карона» мы зладзілі тры падарожжы па Беларусі. 

Спачатку мы адправіліся на малую радзіму №1 — у Шклоў, дзе паглядзелі на помнік агурку і тую самую Трафімаву крыніцу. Пасля з'ездзілі на Аршаншчыну ў вёску Копысь, дзе яшчэ жывыя ўспаміны аб Янку Купалу (побач стаяла яго лецішча). 

А ў кастрычніку праехаліся па 25 адрасах каралеўскага Гродна. Гісторык Андрэй Чарнякевіч распавёў пра далёкае і нядаўняе мінулае горада, а таксама правёў па мясцінах, якія турысты звычайна абмінаюць.

Магдэбургскія гарады з Сяргеем Гудзіліным

За апошнія два месяцы 2018-га Сяргей Гудзілін з'ездзіў у восем беларускіх гарадоў, што пакінулі глыбокі след у нашай гісторыі і культуры: ад з'яўлення, праз эпоху магдэбургскага росквіту і да нашых дзён. Кантэнт для матэрыялаў мы стваралі з дапамогай Samsung Galaxy Note 9. 

Падарожжы пачаліся з Мсціслава, далей мы адправіліся ў Пінск, НаваградакБраслаў, Мазыр, Полацк, Барысаў, а завяршыўся праект Нясвіжам, горадам, які ведае ўвесь свет.

Які з нашых праектаў вам найбольш спадабаўся? Пішыце ў каментарах, а таксама прапаноўвайце свае ідэі для матэрыялаў! І, калі вы хочаце добра прарэкламавацца, пішыце на [email protected].

Чытайце таксама:

10 прычын, чаму вам трэба рэкламавацца на «Нашай Ніве»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?