Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота заявіў, што Мінску і Маскве мэтазгодна падумаць над пытаннем стварэння дадатковых наднацыянальных органаў у рамках саюзнай дзяржавы, напрыклад, суда і падліковай палаты, піша «РИА Новости».

«Думаю, можна зрабіць нейкія дадатковыя крокі па стварэнні новых інструментаў наднацыянальнай уласцівасці, напрыклад, суда Саюзнай дзяржавы», — сказаў Рапота журналістам у пятніцу ў Мінску.

Рыгор Рапота, фота: kremlin.ru.

Рыгор Рапота, фота: kremlin.ru.

Дзяржсакратар растлумачыў, што стварэнне саюзнага суда мэтазгодна, таму што часам паміж гаспадарчымі суб'ектамі Беларусі і Расіі ўзнікаюць спрэчныя сітуацыі, «якія патрабуюць арбітражу, а ён сам па сабе не функцыянуе». «Мне здаецца, што стварэнне такога (саюзнага — рэд.) арбітражу будзе зусім нялішнім», — падкрэсліў Рапота. Акрамя таго, працягнуў ён, ёсць магчымасць стварэння падліковай палаты Саюзнай дзяржавы, калі на тое «будзе воля кантралюючых органаў і ўрадаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0