Як толькі для ўкраінскіх аграрыяў адчынілася акно ў ЕС, праз яго масава паляцела птушка: за тры апошнія гады Украіна з нуля ператварылася ў трэцяга па аб'ёмах пастаўшчыка курынага мяса ў Еўропу, піша «Новое время».

За гэты час пастаўкі ў ЕС курынага мяса з усходу выраслі з абсалютнага нуля да 108,5 тысячы тон у год.

Украіна стабільна, ужо трэці год запар, утрымлівае сёмае месца ў свеце па экспарце птушкі, пра што сведчаць даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША.

А па пастаўках у Еўропу ўкраінскія курагадоўцы ўвогуле трэція: ЕС стаў для іх ключавым рынкам.

Паводле Асацыяцыі Саюз птушкагадоўцаў Украіны (АСПУ), у агульнай структуры экспарту доля Еўрасаюза за мінулы год вырасла роўна да траціны. Магло б быць і больш, але перашкаджаюць квоты, якія Брусель увёў для імпарту ўкраінскай курыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0