Аляксандр Лукашэнка наведаў сёння гала-паказ чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні ў «Мінск-Арэне», перадае БелТА.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

Кіраўнік дзяржавы выйшаў на лёд пасля выступленняў фігурыстаў і пераможцаў турніру, калі ўсе яны сабраліся на арэне, каб развітацца з гледачамі. Лукашэнка таксама стаў на канькі.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

«Выходзячы на ​​лёд «Мінск-Арэны» я перш за ўсё падумаў пра мужнасць. Усё жыццё прастаяўшы на лёдзе на каньках і выходзячы, робячы першыя крокі вось так вось, неабароненым, я выявіў нейкі страх і падумаў: а як яны, распранутыя, напаўголыя, скачуць, круцяцца, такія выпісваюць фігуры? Не хакеісты самыя мужныя людзі, а яны!» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0