У Літву прыйшла чарговая партыя пераносных процітанкавых ракетных комплексаў Javelin, купленых у ЗША, паведамляе Міністэрства абароны Літвы.

Кошт амерыканскіх ракет перавышае $20 мільёнаў, з якіх $5 мільёнаў — фінансавая падтрымка Вашынгтона.

Комплексы Javelin паступяць на ўзбраенне падраздзяленняў сухапутных сіл Літвы ў мэтах умацавання абараназдольнасці краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0