Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала пасла Швецыі праз адмову шведскага суда выдаць Стэфана Міхніка, які падазраецца ў злачынствах супраць польскіх антыкамуністаў, паведамляе Радыё Польшча.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы ставіць у віну 89-гадоваму Міхніку сама меней 30 злачынстваў, учыненых у 1950-я гады супраць праціўнікаў камуністычнага рэжыму.

У прыватнасці, яго падазраюць у тым, што ён, быўшы вайсковым суддзёй ПНР, прысуджваў да смяротнага пакарання ўдзельнікаў польскага антыкамуністычнага падполля. За гэта яму пагражае пажыццёвае турэмнае зняволенне.

Стэфан Міхнік жыве ў Швецыі з 1968 года, з 2008 года ўнікае ўсякіх кантактаў з афіцыйнымі прадстаўнікамі Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0