Сёння — апошнi (!) дзень, калі можна даслаць свой варыянт агучкі любімых персанажаў, каб паўдзельнічаць у кастынгу (правілы чытайце ніжэй).

Мы падрыхтавалі адмысловы тэст, прысвечаны серыялу і яго героям. Праверце, ці добра вы ведаеце, што такое «Сэкс у вялікім горадзе».

Каб усе мы як мага хутчэй убачылі і пачулі, як чатыры добрыя сяброўкі дзеляцца адна з адной сваімі сакрэтамі на беларускай мове, пакутуюць ад разбітага сэрца і немагчымасці трапіць у модны рэстаран, абмяркоўваюць туфлі і мужчын, плачуць і смяюцца, трэба адшукаць чатырох дзяўчат і двух маладых людзей.

Правілы ўдзелу ў кастынгу:

  • Вырашыце, каго з галоўных герояў серыяла (аднаго, некалькіх ці ўсіх адразу — абмежаванняў няма!) вы хацелі б агучыць: Кэры, Міранду, Саманту, Шарлоту, Стэнфарда ці Містэра Біга.
  • Перайдзіце па спасылцы, дзе змешчаныя фрагменты тэксту кожнага з герояў.
  • Зачытайце абраны ўрывак на відэа.
  • Да 21 лютага ўключна змясціце відэа ў сторыз свайго Instagram-акаўнта, адзначыўшы афіцыйны акаўнт Voka (@vokatv).
  • Не забудзьце адкрыць доступ да акаўнта і публікацыі на час папярэдняга адбору ўдзельнікаў.
  • Чакайце запрашэння на кастынг!

Далей да працы далучыцца журы ў складзе прадстаўнікоў Voka, а таксама гукарэжысёраў студыі дубляжу і закадравай агучкі 13studio. Сябры журы вырашаць, хто з ўдзельнікаў першага этапу праходзіць далей — на жывое праслухоўванне ў студыі гуказапісу. Яны будуць ацэньваць канкурсантаў па такiх крытэрах як валоданне рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Важнай умовай будзе і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці аддаць 1-2 дні працы ў студыі над агучкай свайго персанажу.

Пераможцы другога этапу і падораць свае галасы героям пiлотнай серыi «Сэксу ў вялікім горадзе» па-беларуску. Прэм’ерны паказ першага сезона ў беларускай агучцы адбудзецца ўжо ў сакавіку!

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0