Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што Вашынгтон не зможа супрацоўнічаць або абменьвацца інфармацыяй з краінамі, якія выкарыстоўваюць сістэмы кітайскай кампаніі Huawei, спасылаючыся на пагрозу бяспецы, паведамляе Reuters.

Пампеа сказаў, што краіны Еўропы і іншыя павінны зразумець рызыкі ўкаранення тэлекамунікацыйнага абсталявання кампаніі Huawei, і, калі гэта адбудзецца, яны ў канчатковым выніку адмовяцца выкарыстаць сістэмы кампаніі.

«Мы не збіраемся рызыкаваць амерыканскай інфармацыяй», — адзначыў амерыканскі дзяржсакратар.

Вядома, што беларускія дзяржаўныя органы і міністэрствы актыўна супрацоўнічаюць з гэтым кітайскім тэлекамунікацыйным гігантам.

Дэлегацыя Huawei Technologies сустрэлася з кіраўніцтвам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС. Фота: mvd.gov.by.

Дэлегацыя Huawei Technologies сустрэлася з кіраўніцтвам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС. Фота: mvd.gov.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0