Кліп «Дэспасіта» ў выкананні пуэртарыканцаў Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі набраў 6 мільярдаў праглядаў на Ютубе. Прычым гэта арыгінальны кліп, ёсць яшчэ некалькі шматмільённых версій.

Кліп быў выкладзены на Ютуб 12 студзеня 2017 года.

Луіс Фонсі, дарэчы, выступіў на дабрачынным канцэрце ў падтрымку Венесуэлы — Venezuela Aid Live, што прайшоў у пятніцу на мяжы з Калумбіяй і быў арганізаваны брытанскім мільярдэрам Рычардам Брэнсанам.

На 2 мільярды праглядаў Despacito саступае Эд Шыран з Shape of You, у яго 4 мільярды праглядаў 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0