Фота УУС Віцебскага аблвыканкама
30-гадовы кіроўца «Вольва» быў за рулём у стомленым стане, таму не справіўся з кіраваннем, паведамляе віцебская абласная міліцыя.
Машына збіла металічную агароджу моста і ўпала на чыгуначныя рэйкі, якія злучаюць Оршу і Віцебск.
Пры падзенні пацярпеў 26-гадовы пасажыр. З цялеснымі пашкоджаннямі яго шпіталізавалі ў аршанскую бальніцу.