Жыхарка Магілёва звярнулася ў міліцыю і папрасіла вызначыць асобу махляра, які прапаноўваў яе мужу працу за мяжой. Мужу жанчыны настойліва пісалі ў адзін з мабільных месенджараў.

Мужчына быў рады перспектывам працаўладкавання ў Швейцарыі. Аднак існавала некалькі агаворак: неабходна было прадаць сваю маёмасць, каб пры ўладкаванні на працу быў грашовы капітал, а таксама развесціся з жонкай. Апошняе абурыла і насцярожыла жанчыну. Яна адразу ж пайшла ў міліцыю, тым больш што муж паспеў пагадзіцца з довадамі незнаёмца і падаў на развод.

У сітуацыі разабраліся супрацоўнікі падраздзяленняў па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Аказалася, што мужчыну адпраўляла паведамленні даўняя знаёмая, якая жадала такім чынам звесці яго з сям'і. Калі ён набраў нумар тэлефона прыяцелькі, яна прызналася і папрасіла прабачэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?