У вёсцы Сеніца пад Мінскам аператыўнікі затрымалі расіяніна, які разам з чатырохгадовай дачкой хаваўся ад праваахоўнікаў.

У 2016 годзе расійскі суд вызначыў, што дзяўчынка павінна пражываць у Маскоўскай вобласці са сваёй маці — былой жонкай мужчыны, аднак мужчына быў супраць такога рашэння.

Улетку 2018 года бацька павёз дзіця ў невядомым кірунку. Жанчына паведаміла пра гэта ў паліцыю. Дапамогу ў вышуку малой і яе бацькі расійскім праваахоўнікам аказалі калегі з крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама. Іх інфармацыя пра тое, што мужчына з дачкой здымаюць жыллё недалёка ад сталіцы, пацвердзілася. Хутка дзяўчынка сустрэнецца з маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0