Ким. Великий прохожий, вероятные истории. Укладальнікі Аляксандр Сушкоў, Алена Будзінайце.

Гэта ўнікальнае выданне: вялікая памятная кніга з тэкстамі, вершамі, інтэрв'ю, рэдкімі фотаздымкамі і архіўнымі дакументамі.

Зборнік з'яўляецца сведчаннем жывой і глыбокай цікавасці да асобы Кіма Хадзеева (1929-2001) - легендарнага мінчука, які дзесяцігоддзі збіраў вакол сябе інтэлектуальную эліту горада. Без пасады, статусу, афіцыйнага прызнання, свабодны ад сацыяльных стэрэатыпаў, ён набыў славу эксперта ў самых розных галінах культуры, мастацтва, навукі, а таксама эканомікі і кіравання.

У 2019 годзе Кіму споўнілася б 90 гадоў. Больш за пяцьдзесят натхнёных расказчыкаў удзельнічалі ў спробе ўзнавіць яго шматгранны, супярэчлівы і складаны вобраз.

У чым жа асноўная загадка Кіма Хадзеева? У вас ёсць магчымасць сфармаваць уласнае меркаванне. Хто ведае, магчыма, гэтая кніга і ёсць асноўным вынікам нікім не бачнай праграмы, бліскуча рэалізаванай Кімам, - працягу існавання ўласнай асобы за яе фізічнымі межамі.

Прэзентацыя пройдзе ў межах кніжнага фестывалю Pradmova ў прасторы ОК16 (вул.Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 20.00.

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Набыць гэта, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0