Фота з Вікіпедыі
Міністэрства культуры Украіны на падставе звароту СБУ ўнесла ў чорны спіс італьянскага спевака Аль Бана. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства. Спявак «стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны». У чым канкрэтна праяўляецца пагроза - не ўдакладняецца.
У 2013 годзе Азербайджан абвясціў Аль Бана персонай нон грата - за незаконны візіт у Нагорны Карабах, які Баку лічыць акупаванай тэрыторыяй.
Аль Бана (Альбана Карызі) нарадзіўся ў 1943 г. у Чэліна-Сан-Марка. Ягоны бацька падчас Другой сусветнай служыў у Албаніі і назваў сына ў гонар гэтай краіны. Потым Альбана Карызі ўзяў сабе псеўданім Аль Бана. Праславіўся дуэтам з Рамінай Паўэр і песняй «Фелічыта».