11 сакавіка сярэднюю школу №2 у Стоўбцах наведаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён узнагародзіў нагрудным знакам МУС «За садзейнічанне» Уладзіслава Цвірко і Руслана Шуцько, вучняў 10 «Б» класа, якія падчас трагедыі, што здарылася 11 лютага, праявілі мужнасць і адвагу, паведамляе «Прамень».

Таксама Ігар Шуневіч адзначыў, што зараз разгледжваецца ўзмацненне мер бяспекі ў грамадскіх месцах, у асаблівасці ва установах, дзе знаходзяцца дзеці.

Нагадаем, раніцай 11 лютага вучань 10-га класа СШ №2 здзейсніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку загінулі педагог Марына Пархімовіч і старшакласнік Аляксандр Раманаў, два школьнікі былі шпіталізаваны. Пазней і міліцыя затрымалі Вадзіма М.

Чаму ён? Бацька хлопца, якога забілі ў Стоўбцах, падрабязна расказаў пра сына і дзень яго смерці

«Бацька гэтага Вадзіма ўпаў на калені перада мной: лепш бы майго сына забілі пры затрыманні» 

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?