Кансерватыўнае крыло кіруючага нямецкага блока ХДС/ХСС Werte Union заклікала канцлера Германіі Ангелу Меркель як мага хутчэй перадаць уладу свайму пераемніку, кіраўніку ХДС Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр, паведамляе Passauer Neue Presse.

«Было б лепш для ХДС, калі б спадарыня Меркель упарадкавана і як мага хутчэй перадала ўладу Крамп-Карэнбаўэр», — сказаў лідар Werte Union Аляксандр Мітч.

Ён адзначыў, што такім чынам лідар ХДС магла б з абноўленым кабінетам ініцыяваць неабходныя змены ў палітыцы Германіі, у прыватнасці, гаворка ідзе пра эканамічныя і міграцыйныя пытанні.

7 снежня 2018 года на з'ездзе ХДС у Гамбургу новым старшынёй партыі ХДС абралі Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр.

Чытайце таксама:

Пераемніцай Меркель стала прыхільніца жорсткай антыпуцінскай лініі

Меркель сышла з пасады лідара ХДС са слязамі на вачах пасля 18 гадоў кіраўніцтва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0