Падробленыя даведкі ў ваенны камісарыят прынёс жыхар Касцюковіцкага раёна.

56-гадовы мужчына ў перыяд з сакавіка 2017 года па кастрычнік 2018 набыў падробленыя даведкі аб праходжанні навучання свайго сына 1999 года нараджэння ў адукацыйнай установе «Нацыянальны даследчы Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы універсітэт».

Пасля падробленыя даведкі ён падаў у ваенны камісарыят Касцюковіцкага раёна. Аднак там засумняваліся ў іх аўтэнтычнасці.

Судовая тэхнічная экспертыза дакумента ўстанавіла, што гербавая пячатка была надрукаваная на звычайным прынтары.

Касцюковіцкім аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?