Ракеты-носьбіты і ракетныя рухавікі, якія выкарыстоўваюцца сучаснай Расіяй, створаны СССР пры вызначальным унёску Украінскай ССР. Такі пункт гледжання генеральны дырэктар і галоўны інжынер амерыканскай кампаніі SpaceX Ілан Маск выказаў у Twitter.

«Украіна сыграла галоўную ролю», — напісаў прадпрымальнік.

Такім чынам Маск адрэагаваў на каментар карыстальніка compdemon, у якім сцвярджалася, што большасць савецкіх інжынераў у галіне касманаўтыкі маюць украінскае паходжанне, а за 28 гадоў свайго існавання Расія не здзейсніла касмічнай рэвалюцыі і да гэтага часу выкарыстоўвае старую савецкую спадчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0