У Мінску да канца года вызначацца з далейшымі крокамі ў дачыненні да прыватнага сектара, паведаміў мэр Мінска Анатоль Сівак у інтэрв'ю каналу «Беларусь 1».

Сівак лічыць, што папярэднія падыходы да індывідуальнай малапавярховай забудовы былі памылковыя.

«Фактычна ўвесь прыватны сектар праз сістэму ўпраўленняў капітальнага будаўніцтва, іншых заказчыкаў пачалі зносіць. Усё ж гэтая пазіцыя няправільная. Мы ўсюды прыступілі да гэтага працэсу, але ён настолькі павольны і цягнецца гадамі, што людзі абураюцца ўжо не толькі зносам, але і тым, чаму не зносяць. Выразнасці няма», — сказаў ён.

Паводле мэра, мінчукі ставілі гэтыя пытанні ў тым ліку падчас асабістых прыёмаў грамадзян, і па Сельгаспасёлку ўжо прынялі рашэнні.

«На сёння мы працэс зносу прыпынілі. Кропкава разглядаем іншыя гарадскія тэрыторыі, дзесьці такія рашэнні будуць тыражавацца», — адзначыў Анатоль Сівак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0