Каралеўскі манетны двор Вялікабрытаніі выпусціў манету ў гонар навукоўца Стывена Хокінга. На манеце наміналам у 50 пенсаў намаляваная чорная дзірка — менавіта іх вывучэннем займаўся знакаміты навуковец.
«Я спрабавала змясціць вялікую чорную дзірку на малюсенькую манету і хацела б, каб ён [Хокінга] усё яшчэ быў тут, каб пасмяяцца над гэтым», — распавяла BBC News Эдвіна Эліс, якая распрацавала дызайн манеты.





