Міліцыя пракаментавала рэзананснае забойства 16-гадовай дзяўчыны, якую знайшлі задушанай у вёсцы Хількавічы ў Круглянскім раёне.

Падчас аперацыі былі перакрытыя ўсе дарогі, прачасалі лес пры дапамозе службовых сабак.

Злачынца, калі яго затрымалі, быў у бездапаможным стане, змёрзлы, таму што пасля здзяйснення злачынства кінуў верхнюю вопратку і стаў уцякаць.

У міліцыі хлопец прызнаўся, што забіў дзяўчыну праз рэўнасць, бо за месяц арышту ён не атрымаў ад каханай ніводнага ліста,

распавёў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Маскалёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?