А трэцяй гадзіне ночы з 9 на 10 сакавіка ў Бабруйску супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на мікрааўтобус «Газель»: машына рухалася зігзагам. Кіроўца і паспрабаваў збегчы. Да пагоні падключыўся і аўтамабіль гараддзела Дэпартамента аховы. У выніку мікрааўтобус спынілі, а кіроўца затрымалі, паведамляе «Коммерческий курьер».
Відэа прадастаўлена АДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама.
Высветлілася, што «Газель» была катафалкам, а за рулём яе знаходзіўся работнік рытуальнай службы — раней судзімы бабруйчанін 1989 года нараджэння. Кіроўца быў п'яны, колькасць алкаголю ў крыві склала 1,3 праміле.
Ключы ад аўтамабіля мужчына скраў у офісе прадпрыемства.
«Проста хацеў пакатацца» — так патлумачыў свой учынак сам парушальнік спакою.





