Мінскія цеплавыя сеткі РУП «Мінскэнерга» складаюць цеплавую карту Мінска.
Напачатку меркавалася, што верталёт будзе лётаць 8—11 сакавіка: спецыялісты Мінскіх цеплавых сетак «Мінскэнерга» паведамлялі, што будуць праводзіцца работы па цеплавой аэраздымцы.
На верталёце МНС размешчаны спецыяльныя прыборы для выяўлення цеплавых анамалій.
Прычым з-за дастаткова высокай тэмпературы паветра работы меліся весціся вечарам з 19.00 да 24.00. Потым гэтую карту выкарыстаюць для аптымізацыі цеплавых сетак горада.
Учора афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі напісаў у твітары:





