Працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 28-гадовай жыхаркі Віцебска ў Лёзненскім раёне. Следчыя выявілі новыя абставіны злачынства, паведамляе БелТА.
Чытайце таксама:
Некалькі разоў ударылі па галаве, а потым закапалі цела пад дрэвам: у Віцебску жорстка забілі 28-гадовую жанчыну
Жахлівыя падрабязнасці забойства ў лесе пад Лёзнам: 28-гадовую жанчыну пахавалі яшчэ жывую
Высветлілася, што з 15 па 18 верасня перад забойствам з жанчыны здзекаваліся.
Паведамляецца пра хуліганства, выраб парнаграфіі і крадзеж маёмасці.
Следчыя выставілі абвінавачанне 21-гадоваму мужчыне і 24-гадовай жанчыне на падставе ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае пры абцяжарваючых абставінах).
Па справе праходзяць яшчэ двое абвінавачаных у здзяйсненні хуліганства ў дачыненні да забітай.
Як паведамлялася, 24 верасня 2018 года ў міліцыю звярнулася 24-гадовая жанчына (сама абвінавачаная) і паведаміла, што ў дачыненні да яе знаёмай здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні. Падчас праверкі гэтай інфармацыі на тэрыторыі Лёзненскага раёна ў лесе знайшлі закапанае цела жанчыны. Высветлілася, што яна была жывая ў момант пахавання. Таксама ў ходзе следства пацвердзіўся намер абвінавачаных здаваць кватэру пацярпелай унаём.





