У Віцебску работнікі МНС дапамаглі дзіцяці вызваліць палец з веласіпеднага ланцуга, хлопчыка шпіталізавалі, паведамляе МНС.

Паведамленне ў службу паступіла сёння ў 12.25. Два браты гулялі з роварам на калідоры інтэрната. Пакуль мама выйшла на кухню, малодшы выпадкова прасунуў палец паміж ланцугом і зорачкай. Самастойна руку ён ужо выняць не змог.

Ратавальнікі вызвалілі руку хлопчыка. Пасля яго агляду брыгадай хуткай дапамогі дзіця шпіталізавалі ў абласны дзіцячы клінічны цэнтр з дыягназам «адкрыты пералом сярэдняй фалангі другога пальца левай рукі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна