13 сакавіка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцу-бяспраўніка, які ўцякаў ад супрацоўнікаў ДАІ, паведамляе uvd.grodno.by.

У канцы лютага ў інтэрнэце апублікавалі відэаролік, зняты адным з пасажыраў «Доджа», якога пераследавала ДАІ.

Як высветлілася, 16 лютага а чацвёртай гадзіне ночы 31-гадовы гродзенец без права кіравання забраў сяброў, каб з імі на аўтамабілі «Додж» пакатацца па горадзе.

Ён не спыніўся па патрабаванні нараду ДПС, хаваўся па гарадскіх вуліцах, некалькі разоў выязджаў на паласу сустрэчнага руху і на дарозе быў заблакаваны службовымі аўтамабілямі.

Як высветлілася, правы кіроўца ніколі не атрымліваў, раней яго затрымлівалі 9 разоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення.

У гэты раз казаў, што алкаголь не ўжываў, але праходзіць медагляд адмовіўся.

За «адміністратыўку» кіроўца аштрафаваны на 20 базавых велічынь і на 2 гады пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам.

Таксама яго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Суд таксама вырашыць пытанне наконт канфіскацыі аўтамабіля «Додж».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0