Трагедыя адбылася 11 сакавіка бліжэй да вечара. Дзве дзяўчынкі гулялі ля закінутага, часткова агароджанага і захламленага вадаёма на адной з вуліц райцэнтра, паведамляе sb.by.
Чытайце таксама: У Хойніках патанула 12-гадовая дзяўчынка, праваліўшыся ў вадаём глыбінёй 1,5 метра
Адна з дзяўчынак, 2006 года нараджэння, рабіла сэлфі над абрывам, паслізнулася і ўпала ў вадаём. Сяброўка патэлефанавала бацькам дзяўчынкі. На месца здарэння прыбеглі яе бацька і маці. Бацька дастаў дзяўчынку, выклікалі «хуткую» і экстранныя службы, аднак выратаваць дзіця не ўдалося.
Не выключана, што дзяўчынка атрымала пры падзенні траўму. Вады ў вадаёме мала, прыкладна метр, вышыня абрыву — менш за два метры.
0
0
0
0
0
0