Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Кіеў будзе праводзіць выпрабаванні свайго найноўшага ракетнага ўзбраення на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю і Расіяй.

«Для Украіны цяпер з'яўляюцца цалкам новыя сучасныя магчымасці і па павелічэнні дакладнасці, і па павелічэнні радыуса дзеяння, і адносна магутнасці», — заявіў прэзідэнт у сераду ў Чарнігаўскай вобласці, яго словы прыводзіць «Укрінформ».

Ён мяркуе, што «вельмі важна, што гэтыя выпрабаванні будуць адбывацца на чарнігаўскай зямлі».

Раней у суботу Парашэнка заявіў, што Украіне неабходна высокадакладная ракетная зброя павышанага радыуса дзеяння, якая здольная трапляць у цэль далёка ў варожым тыле.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна