У Мінску на кантэйнернай пляцоўцы на вуліцы Сердзіча знайшлі ёмістасці з радыеактыўнымі рэчывамі. На месца здарэння выязджалі ратавальнікі.

Ратавальнікам каля 11.20 патэлефанаваў інжынер ЖЭУ. Ён распавёў пра падазроныя прадметы на кантэйнернай пляцоўцы.

Ратавальнікі знайшлі на кантэйнернай пляцоўцы пластыкавае вядро белага колеру са шклянымі і пластыкавымі ёмістасцямі ўнутры. На іх нанесены знак «Небяспечна. Радыеактыўныя рэчывы або іянізавальнае выпраменьванне». Ратавальнікі агарадзілі месца здарэння.

Папярэднія замеры паказалі перавышэнне радыяцыйнага фону на адлегласці аднаго метра ад ёмістасцяў у чатыры разы. За 2 метры ад іх радыяцыйны фон не перавышаў норму.

Усяго пры абследаванні месца складавання смецця былі выяўленыя пяць ёмістасцяў: дзве з уранілам хлорыстым (па 1 кг) і па адной кілаграмовай з уранілам азотна-, серна- і трохкіслым.

На месцы працуюць аператыўныя службы для высвятлення прычын здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0