У чацвер, 14 сакавіка, парламент Вялікабрытаніі пераважнай большасцю прагаласаваў супраць правядзення другога рэферэндуму па Brexit.
Брытанскія дэпутаты адхілілі папраўку аб рэферэндуме па Brexit 334 галасамі супраць 85.
Выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза быў запланаваны на 29 сакавіка 2019 года.
Аднак сёння ж брытанскі парламент падтрымаў прапанову ўрада аб пераносе даты Brexit.
За рашэнне прагаласавалі — 412 парламентарыяў, супраць — 202.
Цяпер брытанскі ўрад павінен накіраваць запыт ЕС пра так званую тэхнічную адтэрміноўку даты Brexit да 30 чэрвеня, калі Палата абшчын зможа ўхваліць да 20 сакавіка праект пагаднення аб умовах Brexit.