У наступны раўнд прайшлі лонданскія клубы «Чэлсі» і «Арсенал», з якімі ў гэтым сезоне сустракаўся БАТЭ.
«Чэлсі» разграміў у гасцях кіеўскае «Дынама» 5:0, а «Арсенал» перамог французскі «Рэн» 3:0 (пасля паразы ў гасцях 1:3).
Выйшлі ў 1/4 фіналу таксама «Напалі», «Валенсія», «Вільярэал», «Айнтрахт», «Бенфіка», «Славія» Прага.
Лёсаванне, як і 1/4 Лігі чэмпіёнаў, пройдзе сёння.





