У Іванаўскім раёне вясковец патануў у меліярацыйным канале, паведамляе БЕЛТА.
46-гадовы жыхар вёскі Лядавічы пайшоў з дому 12 сакавіка. Аб яго месцазнаходжанні сваякам нічога вядома не было. Праз два дні пасля знікнення яго цела знайшла сястра ў меліярацыйным канале. Вадаём знаходзіцца за 100 м ад хаты загінулага.





