Раніцай 15 сакавіка беларускае МЗС зрабіла заяву, каментуючы інтэрв'ю пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. 

Чытайце: МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

Натуральна, што рэзкая рыторыка бакоў пагражае перарасці ў скандал.

Першыя ж рэакцыі з'явіліся ў расійскіх палітычных тэлеграм-каналах, частка з якіх арыентаваная на Беларусь.

Прапануем вам падборку першых эмацыйных рэакцый. 

Вось, напрыклад, што піша канал «Восточное прітворство», чыё аўтарства звязваецца з супрацоўнікамі расійскіх амбасад у Беларусі, Малдове і балтыйскіх краінах.

Вось як каментуе сітуацыю звязаны з «Рэгнумам» канал, які вядзецца беларускім эмігрантам Юрыем Баранчыкам. 

Нават сумнавядомы фэйкатвор «Нязыгар» адрэагаваў на словы Глаза «інсайдам».

Невядомыя аўтары з псеўдабеларускіх каналаў, кшталту «Трыкатажа», побач з інфармацыяй пра «грошы Лукашэнкі ў Венесуэле» выказалі і абурэнне словамі МЗС, прадракаючы лоўлю «расійскіх шпіёнаў». 

Іншыя псеўдабеларускія каналы таксама занялі выразныя пазіцыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?