У Баранавічах затрымалі дырэктара ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс». Яго падазраюць у атрыманні хабару, паведамляе МУС.
57-гадовы кіраўнік прадпрыемства прымаў незаконныя ўзнагароджанні за вырашэнне пытання аб выплаце фірме даўгоў за забеспячэнне запчасткамі для сельгастэхнікі і заключэння дагавора паставак. Яго затрымалі на паркоўцы падчас атрымання чарговага хабару ў памеры 190 даляраў.
У наступным аператыўнікі выявілі яшчэ некалькі аналагічных фактаў, у якіх фігуруюць сумы ў 500 даляраў і 2 000 рублёў.
У дачыненні да дырэктара прадпрыемства распачаты крымінальныя справы за атрыманне хабару, ён пад вартай.