У Маскве чакаюць большай павагі ад прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза ў адносінах да расійскага пасла ў Мінску Міхаіла Бабіча, заявіў РІА Навіны статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін.
«Мы азнаёміліся з рэакцыяй прэс-сакратара міністэрства замежных спраў Беларусі, і я б сказаў, што мы маем права разлічваць на больш паважлівае стаўленне да пасла Расійскай Федэрацыі ў Мінску», — заявіў Карасін, каментуючы сітуацыю.