Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі падтрымаў ацэнку беларускага МЗС у дачыненні да дзеянняў і выказванняў расійскага пасла Міхаіла Бабіча і заявіў пра тое, што пасол павінен быць высланы з Беларусі.

«Маскоўскім хамам не месца на беларускай зямлі! Цалкам згодны з ацэнкай беларускага МЗС у дачыненні да дзеянняў і выказванняў расейскага амбасадара. Бабіч сапраўды ўвесь час паводзіць сябе тут, як намеснік цара на акупаванай тэрыторыі. Такая пазіцыя ніяк не спрыяе нармальным адносінам паміж Беларуссю і Расеяй. Лічу, што ён ўжо дастаткова зрабіў заяваў, якія не дазваляюць яму далей знаходзіцца ў Беларусі. Бабіч павінен быць неадкладна высланы з краіны», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0