Сёлета ў Гомелі двое дзяцей памерлі ад менінгіту. 16 лютага ў гомельскую абласную дзіцячую бальніцу бацькі прывезлі двухгадовага Глеба — праз некалькі гадзін дзіця памерла. 11 сакавіка ў Гомелі ў той жа бальніцы ад хуткага развіцця менінгакокавай інфекцыі памерла 16-гадовая школьніца. Чаму гэта адбылося?
— Сітуацыя разглядаецца камісійна ва ўстаноўленым парадку. Камісіяй даецца аб'ектыўная ацэнка дзеянням спецыялістаў, па выніках ацэнкі прымаецца рашэнне. Пры наяўнасці вінаватых іх пакараюць. Уся сітуацыя на кантролі ў міністэрства, — адказаў на пытанне TUT.BY падчас прамой тэлефоннай лініі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Міхаіл Змушко.
— За апошні месяц у Гомелі зафіксаваныя дзве дзіцячыя смерці ад менінгіту. Жыхары горада непакояцца.
— Ніякай пагрозы ні для дзяцей, ні для дарослых у рэгіёне няма. Дастаткова ўсім, як звычайна, захоўваць агульныя правілы гігіены.