Сігнал ад дзяжурнага па МНС пра тое, што знойдзена авіяцыйная бомба на будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Аэрадромнай у Мінску паступіў 16 сакавіка прыблізна ў 11:20 у дзяжурную службу вайсковай часці 5448.

Пры правядзенні работ экскаватар выняў яе з зямлі, паведамілі ў прэс-службе ўнутраных войскаў МУС.

Міліцыя ачапіла раён і эвакуіравала будаўнікоў.

Сапёрна-піратэхнічная група вызначыла, што гэта фугаснага авіяцыйная бомба савецкай вытворчасці калібрам 100 кг з выбухоўнікам ФАБ-100.

Паводле інфармацыі сайта «Усё аб Другой сусветнай», такія авіябомбы розных мадыфікацый выпускаліся ў СССР з 1932 года і выкарыстоўваліся ў гады вайны.

На іх былі выбухоўнікі імгненнага дзеяння, некаторыя з затрымкай 0,3 с. Даўжыня такіх бомб складала 964 мм; дыяметр — 267 мм; маса — 100 кг; маса выбуховага рэчыва — 70 кг; таўшчыня сценак — 14 мм; радыус паражэння — 18 м.

Сапёры агледзелі тэрыторыю, іншых небяспечных прадметаў выяўлена не было. Авіябомбу ў спецаўтамабілі ў суправаджэнні экіпажа ДАІ транспартавалі за межы Мінска на падрыўную пляцоўку для знішчэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?