У Оршы прайшоў заключны этап нацыянальнага адбору да XVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019». Пераможцай стала Ксенія Галецкая з Мінска.
Ксенія Галецкая прадставіць краіну ў дзіцячай праграме на «Славянскім базары ў Віцебску», які пройдзе сёлета з 8 па 17 ліпеня
Судзейскую калегію дзіцячага конкурсу ўзначаліла старшыня камісіі мастацтва эстрады спеваў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч.
У 18.00 у Оршы пачаўся заключны этап адбору сярод дарослых выканаўцаў.





