Рознаўзроставую беларускамоўную групу плануюць адкрыць у 210 садку. Пра гэта бацькам-ініцыятарам паведамілі ў Першамайскім райвыканкаме сталіцы. 210 садок месціцца на вуліцы Каліноўскага, 39.

«Размова з загадчыцай мне спадабалася, — кажа адна з ініцыятарак стварэння садка Вольга. — Загадчыца нацэленая ісці насустрач усім нашым пажаданням, абяцае прыкладаць усе намаганні, каб працэс выхавання і адукацыі быў максімальна на роднай мове, музычныя заняткі і фізкультура — таксама!» — адзначае яна.

Набор у групу будзе, як і ва ўсіх садках, — да 1 верасня. Прымаюцца дзеці ад 3 да 7 гадоў. Але калі дзіцяці спаўняецца 3 гады ў верасні ці кастрычніку, то яго таксама возьмуць у групу.

«Сама група, памяшканне, даволі вялікая, спальных месцаў — 21. Вітальны пакой — прасторны, уся інфа на стэндах — па-беларуску. Інтэр'ер групы аформлены ў этна-стылі», — расказвае Вольга.

Для таго каб трапіць у групу, бацькі павінны ў службе «Адно акно» Першамайскага выканкама пазначыць у заяве 210-ы садок і беларускую мову навучання.

Згодна з заканадаўствам, жыхары іншых раёнаў Мінска таксама могуць стаць на чаргу ў Першамайскім выканкаме і пазначыць 210-ы садок.

Калі дзеткі наведваюць іншы садок і бацькі вырашаюць змяніць яго на 210-ы, яны павінны зробіць тое самае.

Беларускамоўныя бацькі каардынуюцца ў спецыяльна створаным вайбер-чаце «Дзеткі-кветкі». Тэл. Вольгі, каардынатаркі стварэння гэтага садка: (029) 260-05-03.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?