Японская кампанія Dentsu распрацавала штучныя цыцкі для кармлення малых дзяцей. Father’s Nursing Assistant, «Памочнік таты для кармлення», так яны назвалі свой прадукт па-ангельску.

Даволі простае ў сваёй задуме прыстасаванне вырабілі з мяккага матэрыялу, каб яно навобмацак максімальна нагадвала жаночыя грудзі. Мяркуецца, што яго будуць выкарыстоўваць таты на час адсутнасці мам, а таксама няні.

Прыстасаванне збірае звесткі аб часе кармлення і аб'ёме малака, выпітага малым, і адпраўляе на смартфоны бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?