Mike Burns, flickr.com

Mike Burns, flickr.com

Амерыканскі гітарыст Дзік Дэйл памёр ва ўзросце 81 года.

Яго сапраўднае імя было Рычард Энтані Мансур, ён нарадзіўся ў 1937 годзе ў Бостане ў сям'і выхадцаў з Лівана (па бацьку), Польшчы і Беларусі (па лініі маці).

Дэйл вядомы як заснавальнік музычнага стылю сёрф-рок, які стаў папулярны ў 1960-х дзякуючы такім групам як The Beach Boys і The Ventures. За гады музычнай кар'еры ён выпусціў 11 альбомаў і 14 зборнікаў.

Ягоны галоўны хіт 1962 года Misirlou выкарыстаў Квенцін Таранціна для «Крымінальнага чытва».

Арыгінальнае выкананне 1963 года

У апошнія гады Дзік Дэйл змагаўся з ракам прамой кішкі, пакутаваў на дыябет і меў праблемы з пазванкамі. Нягледзячы на ​​хваробу, ён актыўна гастраляваў і нават запланаваў выступы на май і летнія месяцы. Медыцынская страхоўка не пакрывала выдаткі на лячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0