Прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайце папрасілі ацаніць дзеянні прэм'ера Сквярняліса наконт Астравецкай атамнай электрастанцыі. Нагадаем, Сквярняліс прапанаваў Беларусі пераабсталяваць БелАЭС у газавую электрастанцыю. Паводле Грыбаўскайце, канстытуцыя прадугледжвае, што міжнародныя рашэнні прымае прэзідэнт, і дзеянні прэм'ера яна назвала антыканстытуцыйнымі, піша Delfi.

«Наконт узгаднення магу толькі адно сказаць. Канстытуцыя прадугледжвае, што рашэнні прымае толькі прэзідэнт. Знешняя палітыка ажыццяўляецца разам з урадам. Паколькі гэтая тэма не абмяркоўвалася, а гэта — стратэгічная мэта знешняй палітыкі, мяркую, што гэта — антыканстытуцыйнае дзеянне», — заявіла Грыбаўскайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0