У нядзелю, 17 сакавіка, слуцкая маршрутка «Экспрэс 777» вярталася з Мінска ў Слуцк. Каля 18.30 у раёне Валяр'ян у кіроўцы і пасажыра ўзнік канфлікт. Кліент ударыў аўтаўладальніка па галаве.

Паводле інфармацыі «Кур'ера», падчас дарогі адзін пасажыр (хутчэй за ўсё, п'яны) спаў. Іншы каля Валяр'ян стаў яго будзіць, навошта — невядома. Калі ён прачнуўся, спачатку ўдарыў суседа, а потым кіроўцу.

Пакуль ішло разбіральніцтва каля Валяр'ян, пасажыраў маршруткі забраў іншы мікрааўтобус — з канкуруючай фірмы SMexpress.

Як паведамілі «Кур'еру» ва Уздзенскім РАУС, іх супрацоўнікі выязджалі на месца здарэння. Цяпер яны займаюцца праверкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?