Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій падчас выступу пракрамлёўскага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Вілкула адключыў яму мікрафон за выкарыстанне рускай мовы.

Свой выступ дэпутат пачаў па-ўкраінску, аднак для гэтага яму даводзілася выкарыстоўваць паперку ​​са спецыяльна падрыхтаваным тэкстам.

Калі ж Вілкул скончыў яго чытаць, то адразу перайшоў на рускую мову, у сувязі з чым спікер парламента зрабіў яму заўвагу.

У сваю чаргу дэпутат яго заклік праігнараваў, пасля чаго спікер Рады выключыў яму мікрафон.

«Прашу да дзяржаўнай мовы вярнуцца… Я папярэджваю і прашу казаць на дзяржаўнай мове. Прашу выключыць мікрафон», — сказаў Парубій.

У адказ Вілкул пагадзіўся працягнуць выступ на ўкраінскай. «Калі вы лічыце, што мова, на якой вы размаўляеце, украінская, то вы вельмі памыляецеся», — дадаў ён пры гэтым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?