Чэшскія спецслужбы раскрылі групу хакераў, якія працавалі на контрвыведку ФСБ Расіі, паведаміла 16 сакавіка чэшскае выданне Respekt.

Паводле выдання, група дзейнічала пад прыкрыццём дзвюх кампаній па продажы камп'ютараў і праграмнага забеспячэння. На камп'ютарах, якія знаходзіліся ў офісах і якія нібыта былі ўвезены ў Чэхію праз расійскія дыпламатычныя каналы, былі знойдзены хакерскія праграмы.

У групе акрамя расіян былі людзі, якія атрымалі грамадзянства Чэхіі.

Да якіх менавіта кібератак датычныя хакеры, аўтарам расследавання невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0