У ліпені 2017-га падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі 20 чалавек. Нядаўна даследчыкі Віленскага ўніверсітэта прыйшлі да канчатковай высновы, што сярод іх ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў, паведамляе Tut.by.
Па нашай грубай ацэнцы, з дакладнасцю 95 адсоткаў мы можам пацвердзіць, што адны з гэтых парэшткаў належаць Канстанціну Каліноўскаму, — кажа прафесар кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Віленскага ўніверсітэта Рымантас Янкаўскас.
Сваю ацэнку даследчыкі называюць грубай, паколькі астанкі Каліноўскага не праходзілі генетычную экспертызу. Прычына ў тым, што ў паўстанца не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі, якія маглі б здаць матэрыял для параўнання.
Да высновы, што гэта парэшткі менавіта Кастуся Каліноўскага, даследчыкі прыйшлі метадам выключэння ўсіх астатніх, а таксама з дапамогай супастаўлення ўзросту, спосабу пакарання, а таксама параўнання чэрапа і фатаграфіі. Для гэтага навукоўцы правялі падрабязныя даследавання ўсіх астатніх парэшткаў. Іх вынікі прафесар называе максімальна дакладнымі.
Ці не супадалі альбо ўзрост, альбо спосаб пакарання. Каліноўскі, напрыклад, быў павешаны, а трапляліся парэшткі расстраляных з раненнямі ў вобласці грудной клеткі. Некалькі чалавек ідэнтыфікаваныя па генетычных аналізах. У тым ліку па матэрыялах сваякоў, пахаванні якіх ёсць на могілках у Вільні. Для гэтага былі зроблены чатыры эксгумацыі і ўзятыя пробы. Мы не спяшаліся з высновамі, пакуль не былі даследаваны ўсе астатнія. Зараз мы маем дадзеныя па кожным.
Да канчатковых высноў даследчыкі прыйшлі 2-3 тыдні таму, калі атрымалі апошнія дадзеныя генетычнага аналізу. Не выяўлены толькі парэшткі яшчэ аднаго паўстанца - Станіслава Ішоры.
- У нас ёсць генетычныя дадзеныя яго двух нашчадкаў па мужчынскай лініі, якія жывуць у Літве і Польшчы. Яны паказваюць, што ні адны з гэтых 20 астанкаў не належаць яму. Такім чынам, не хапае толькі Станіслава Ішоры.
Фота: Lietuvos nacionalinio muziejaus archyvas
Фота: Lietuvos nacionalinio muziejaus archyvas
На гары Гедыміна знайшлі пахаванне Кастуся Каліноўскага?
Яшчэ пра магілу Каліноўскага — кампетэнтна
Пярсцёнак Серакоўскага, знойдзены на гары Гедыміна





