Здарэнне адбылося 19 сакавіка каля 18 гадзін ў адной з кватэр дома ў мікрараёне Маладзёжным. Там здарыўся пажар: загарэўся гіраскутэр, пастаўлены на зарадку, паведамляе Ранак.
На момант узнікнення пажару ў доме знаходзілася 11-гадовая дзяўчынка. Яна разгубілася і паклікала на дапамогу суседзяў.
Дарослыя справіліся з узгараннем самастойна, яшчэ да прыезду ратавальнікаў МНС.





