Пра гэта паведаміла сёння журналістам кіраўнік Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны Наталля Паўлючэнка, піша БелТА.
Па словах Наталлі Паўлючэнка, заканадаўства, якое рэгулюе аплату лісткоў непрацаздольнасці, захоўваецца. У канцы мінулага года ўнесены толькі змены ў парадак іх афармлення і выдачы.
«У цяперашні час пытанне змены падыходаў да аплаты бальнічных не разглядаецца», - сказала яна, каментуючы прапанову, што абмяркоўвалася ў мінулым годзе ў СМІ, пры агульным захворванні або бытавой траўме аплачваць бюлетэнь толькі з чацвёртага дня непрацаздольнасці.
0
0
0
0
0
0