У Аргенціне пяцігадовы хлопчык згубіўся і пераадолеў за суткі адлегласць у 21 кіламетр. Пра гэта паведамляе Clarin.

Падчас прагулкі з бацькамі ў адным з раёнаў правінцыі Сан-Хуан пяцігадовы Бенхамін Санчэс згубіўся, а бацькі не змаглі яго адшукаць.

Больш за тысячу чалавек узялі ўдзел у пошуках хлопчыка. Праз суткі яго знайшлі. Хлопчык быў у прытомнасці, але абязводжаны.

«Ён сядзеў пад дрэвам. Ён папрасіў вады. Мы заўважылі, што ён быў напалоханы, але не плакаў. Нам прыйшлося пераканаць яго сесці ў верталёт, бо ён баяўся ляцець. Але ён пагадзіўся, каб сустрэцца з мамай», — заявіў прадстаўнік службы бяспекі правінцыі Густава Фарына.

Па дадзеных партала, у раёне, дзе хлопчык заблукаў, жывуць розныя небяспечныя жывёлы. Больш за тое, там назіраюцца рэзкія перапады тэмпературы паветра.

Сам хлопчык распавёў, што ён піў брудную ваду з ручая і спрабаваў есці расліны, якія яму не спадабаліся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?